163
Рашэннем кармянскага раённага выканаўчага камітэта пра гэта падзяліўся гомельскі актывіст Валерый Сляпухін.
«Вызначыць месцам для рэгістрацыі грамадзянаў без вызначанага месца жыхарства памяшканне аддзела ўнутраных справаў Кармянскага раённага выканаўчага камітэта», – сказана ў дакуменце.
«І вось не трэба сварыцца на мясцовую ўладу, яны выдатна працуюць. Расце новае пакаленне чыноўнікаў! – пракаментаваў Сляпухін. – Гэта найлепшае рашэнне з таго, што я раней бачыў».
У сваю чаргу чытачы дадаюць, што асобам без пэўнага месца жыхарства «будзе дзе пераначаваць узімку».