202
Фота лесвіцы, якая знаходзіцца проста ў жахлівым стане, падзяліўся чытач тэлеграм-пабліка Мазыр.
Ён не ўказвае дакладную лакацыю, а ў горадзе нямала ўзгоркаў, яраў і прыступак. Але на фота бачна, што стадыя разбурэння лесвіцы зайшла далёка.
Паміж некаторымі пралётамі вялізныя правалы, прыступкі праваліліся, парэнчы праржавелі
і пагнуліся, грунт вакол прасеў.
Спуск па такой лесвіцы не толькі пераўтвараецца ў камунальны атракцыён, але і небяспечны для жыхароў.
Немагчыма ўявіць, што павінна адбыцца, каб рамонт усё ж адбыўся, калі да гэтага часу ніводны з камунальнікаў ці чыноўнікаў не зацікавіўся праблемай.
Штодзень
Фота: тг-канал “Горад Мазыр”