80 дзяцей з Беларусі адправілі ў “Артэк” падчас вайны

Стала вядома, колькі школьнікаў з Беларусі ўжо звазілі ў крымскі лагер “Артэк”. Паводле інфармацыі гомельскага Рускага дома, з моманту запуску праекта “Из Артека с любовью” ў 2025-2026 гадах у лагеры пабывалі ўжо 80 беларускіх дзяцей. Нядаўна дадому вярнуліся ўдзельнікі пятай змены 2026 года.

У самім Рускім доме паездкі падаюць як гісторыю пра сяброўства, таленты і новыя ўражанні. Беларускія падлеткі быццам бы ўдзельнічаюць у экскурсіях, канцэртах, адукацыйных праграмах і знаёмяцца з гісторыяй Крыма і Расіі. Раней гомельскія школьнікі, якія адпачывалі ў лагеры, распавядалі, што дзякуючы экскурсіям “можна даведацца шмат новага і цікавага пра Крым і Расію”. Аднак крытыкі праекта звяртаюць увагу на іншы бок дзейнасці “Артэка”. Былая супрацоўніца лагера ў інтэрв’ю “Штодню” сцвярджала, што пасля анексіі Крыма ў лагеры актыўна выкарыстоўваюцца элементы вайскова-патрыятычнага выхавання, а сам “Артэк” ператварыўся ў інструмент прапаганды расійскай дзяржаўнай палітыкі.

Прапаганда вайны – звычайная справа ў расейскім “Артэку”. Фота: unian.net

Пры гэтым паездкі працягваюцца ва ўмовах, калі пытанне бяспекі выглядае ўсё больш вострым. Крым застаецца тэрыторыяй, якая рэгулярна падвяргаецца атакам у сувязі з расійска-ўкраінскай вайной. Апошнія месяцы паведамляецца пра ўдары па лагістычных маршрутах, складах паліва і вайсковай інфраструктуры паўвострава. Паводле ацэнак украінскіх экспертаў, мост у Чангары фактычна разбураны да ўзроўню апор, а частка іншых сухапутных шляхоў перакрытая або знаходзіцца пад пастаяннай пагрозай удараў. У выніку асноўнай артэрыяй сувязі Крыма з Расіяй фактычна застаецца Крымскі мост, які ўжо неаднаразова станавіўся мэтай атак.

Акрамя таго, існуюць і прававыя рызыкі. Паводле міжнароднага права Крым застаецца тэрыторыяй Украіны. Украінскае заканадаўства лічыць наведванне паўвострава праз тэрыторыю Расіі незаконным. За такое парушэнне іншаземцам можа быць забаронены ўезд ва Украіну. Нягледзячы на гэта, гомельскі “Рускі дом” працягвае арганізоўваць паездкі беларускіх школьнікаў у анексаваны Крым і называе гэты праект адным са сваіх галоўных дасягненняў.

Штодзень

Можна пачытаць па тэме:
«Дзяцей, у тым ліку беларускіх, у «Артэку» выкарыстоўваюць як жывы шчыт» – былая супрацоўніца лагера пра тое, што сёння ён з сябе ўяўляе
Як расейская агентура падпарадкавала сабе Гомель

Related posts

“Палігоны для тэставання амартызатараў”: гамяльчанін раскрытыкаваў веласцежкі — і тут панеслася

Цягнік Анапа-Мінск у Гомель зноў не прыедзе

Мост эпохі Эйфеля: у Гомелі закрываюць на рамонт канструкцыю XIX стагоддзя