У Гомелі пабудуюць смеццеперапрацоўчы завод

by ZB

У Гомелі рэалізуецца праект па будаўніцтве смеццеперапрацоўчага завода, які з’явіцца ў раёне аб’язной дарогі. Пра гэта гомельскім дзяржсмі распавёў начальнік Галоўнага ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі аблвыканкама Дзмітрый Згурскі.

 

Фото: БрестСИТИ

Мяркуецца, што на аб’екце будуць сартаваць традыцыйныя другасныя матэрыяльныя рэсурсы, падзяляць іх па фракцыя і адпраўляць на перапрацоўку прамысловым прадпрыемствам. Будзе арганізаваны і збор арганічных адходаў – на яго долю прыйдзецца прыкладна траціна магутнасцяў.

Спецыяльныя ўстаноўкі змогуць разрываць смеццевыя пакеты, магніты – вылоўліваць металы, сепаратары – аддзяляць палімеры, плёнку і іншыя дробныя фрагменты. Мяркуецца кампаставанне і выкарыстанне арганікі для азелянення, рэкультывацыі палігонаў і кар’ераў. Яшчэ адным “прадуктам” стане паліва, якое будуць адпраўляць для спальвання на цэментавыя заводы і ЦЭЦ.

На будаўніцтва смеццеперапрацоўчага завода з уладкаваннем палігона плануюць выдаткаваць 200 мільёнаў рублёў, магутнасць завода будзе разлічана на перапрацоўку 200 тысяч цвёрдых бытавых адходаў у год. Вось толькі канкрэтныя тэрміны будаўніцтва пакуль ніхто не называе.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png