126
Старшыні Гомельскага аддзялення Праваабарончага цэнтра “Вясна” споўнілася 56 год.
Вядомы праваабаронца быў асуджаны паводле артыкула 342 Крымінальнага кодэкса “Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба па рушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх”. Леанід Судаленка аказваў юрыдычную дапамогу гомельцам, якія абскарджвалі пастановы суда за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года.
Праваабаронца быў затрыманы 18 студзеня 2021 года па дарозе на офіс. 3 лістапада 2021 суддзя Сяргей Салоўскі асудзіў Леаніда Судаленку да трох гадоў пазбаўлення волі. У пачатку гэтага года палітвязня этапавалі ў калонію №3 “Віцьба”.
Штодзень