Навіны горада

Малавядомыя шэдэўры графікі-выяваў гомельскага парку пачатку 1920-х

Такім гомельскі парк бачыў вядомы мастак у 1920-х

Супрацоўніца Нацыянальнага мастацкага музея Надзея Усава падзялілася з гомельцамі малавядомымі ўзорамі прац мастака-графіка Анатоля Тычыны, на якіх можна пазнаць вядомыя краявіды Гомеля 1920-х.

 

А.Тычына. Гомель. У парку. 1923. Папера, акварэль, туш. НХМ РБ

 

“Гомель – мой родны горад. Таму з вялікай радасцю як куратар выставы выкарыстала магчымасць паказаць усім маленькія шэдэўры графікі 1922-1923 гадоў – выявы гомельскага парку Анатоля Тычыны – гонара майго горада і любімага месца гамельчан і шматлікіх турыстаў. Такім парк быў на пачатку 1920-х.

На пачатку 1920-х Тычына працаваў мастаком-афарміцелем пры Упраўленні Заходняй чыгункі. Яго калега, малады мастак-імпрэсіяніст з Гомеля Уладзімір Кудрэвіч, былы тэлеграфіст на чыгунцы, адкрыў для Тычыны прыгажосць гомельскага парку, які па-ранейшаму захоўваў сляды былой раскошы “вытанчанага садаводства” палацавага комплексу князёў Паскевічаў (яшчэ не парку культуры імя Луначарскага).

Натхнёны восеньскай прыгажосцю куткоў гомельскага парку і веліччу палаца, Тычына стварыў цыкл з акварэляў, які толькі адзіны раз паказаў на Першай Усебеларускай выставе 1925 года…”, – такі суправаджальны тэкст да выяваў у ФБ-суполцы “Гомель. Гісторыя і Архітэктура” пакінула куратарка выставы Анатоля Тычыны Надзея Усава.

 

А. Тычына. Гомель. У парку. 1923. Папера, акварэль, туш, акварэль чорная. НММ РБ

 

А.Тычына. Гомель. У парку. ( Палац Румянцавых-Паскевічаў. Паркавы фасад).1923. Папера, акварэль, туш. НММ РБ

 

А.Тычына. Гомель. У парку. 1923. Папера, акварэль, туш. НХМ РБ

 

 

Штодзень