Сілавікі пагражаюць жыхару Гомельшчыны пазбаўленнем грамадзянства

У тэлеграме з’явіўся канал, дзе сілавікі збіраюць звесткі пра асобаў, якія з’ехалі з Беларусі. Яны прапаноўваюць дадзеным асобам вярнуцца ў Беларусі і з’явіцца ў ГУБОП пасля гэтага цягам сутак. Інакш, пагражаюць у тг-канале, “пачнецца спецыяльная вытворчасць па завочным асуджэнні і пазбаўленні грамадзянства Рэспублікі Беларусь.” У лік асобаў, якім пагражаюць пазбаўленнем грамадзянства, патрапіў і жыхар Лоева Яўген.

У верасні быў апублікаваны дакумент “Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь “Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь”. Паводле яго, беларусы, якія знаходзяцца за мяжой, могуць быць пазбаўленыя грамадзянства за ўдзел у экстрэмісцкай дзейнасці ці за нанясенне шкоды інтарэсам Рэспублікі Беларусь. Тым часам прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі па пытаннях транзіту ўлады Павел Латушка на такія пагрозы адказаў, што дэмсілы могуць пачаць выдаваць уласныя пашпарты Рэспублікі Беларусь.

Штодзень  https://t.me/shtodzien

https://www.facebook.com/sztodzien

Related posts

“+1 беларуска”. Гамяльчанка атрымала грамадзянства, а Threads зладзіў ёй вусны экзамен

Адны лісты прыходзяць ускрытымі, іншыя не даходзяць: беларусы скардзяцца на дастаўку пошты з-за мяжы

У Варшаве працягваюць шукаць ураджэнца Рэчыцы Руслана Кузьміна