“18 год – гэта ўжо не хлопчык. Па ўсёй строгасці закону з ім”. Праўладныя рокеры патрабуюць расправы над моладдзю, якую знялі ў прапагандысцкім фільме

Ад імя рок-групы Skynet гучаць заклікі да расправы над моладзю, пра якую знялі прапагандысцкі фільм “Дзеці на прыцэле. Завербаваныя ворагам: як СБУ выкарыстоўвае дзяцей для здзяйснення тэрактаў”

Іван Панамароў

На афіцыйнай ютуб-старонцы дзяржаўнага тэлеканала АНТ размешчаны прапагандысцкі фільм, зняты паводле матэрыялаў і па ўказанні спецслужб РБ. У стужцы распавядаецца пра “анархісцкае падполле”, якое аб’ядноўвала моладзь студэнцкага веку і якой нібыта кіравалі куратары з СБУ. У дадзенай стужцы распавядаюцца страшылкі пра метады вярбоўкі падлеткаў, а таксама ўсяляк дэманізуецца Украіна. У каментарах пад тэндэнцыйным відэа адзначыўся каментарамі адыёзны гурт з Бабруйска Skynet.

“18 лет это не мальчик. А если бы у него все получилось? Сколько горя он принёс бы людям? Вот так живём спокойно рядом друг с другом,и вдруг кто то за деньги готов убивать своих соседей. Без жалости убивать своих сограждан. По всей строгости закона с такими… (стылістыка і асаблівасць мовы захаваная – Рэд.)”, – пішуць ад імя групы Skynet.

Калі карыстальнікі ютуба нагадалі разумнікам тое, што яшчэ пару гадоў таму яны здымаліся ў выпусках тэлепраграмы “Белсат” (за гэта цяпер можна цалкам сабе загрымець у турму), прарэжымныя музыкі паспрабавалі даць “заднюю”. Маўляў, тады гэта не было забаронена, а цяпер усё змянілася. У адказе апанентам музыкі прызналі факт удзелу ў эфіры “экстрэмісцкага фармавання “Белсат”.


У свой час лідар гурта “SKYNET” Іван Панамароў, які калісьці выступаў разам з украінцамі з “Океана Ельзи”, скандальна пазбавіўся старога складу гурта. У 2019 годзе гурт спяваў некаторыя песні па-беларуску, удзельнічаў у здымках на тэлеканале “Белсат”.

Штодзень

 

 

 

Related posts

Гомельская мытня правярае ўсе пасылкі, якія прыходзяць з Расіі і іншых краінаў ЕЭАС. Шукаюць дроны

На прыступкі да мемарыялу “Дзецям – ахвярам вайны” пойдзе болей грошай, чым на аздараўленне ветэранаў у Гомельскай вобласці

Добраахвотніка з Гомеля «Волата» просяць пасмяротна ўганараваць званнем Героя Украіны