Сілавікі пагражаюць супрацоўнікам гомельскіх кавярняў “Праванс” і “Кватэрнік”

by ZB

Пасля затрымання супрацоўнікамі АМАП бармэна гомельскай кавярні “Кватэрнік” Глеба Вятошкіна на адным з тг-каналаў, звязаных з уладаахоўнікамі, з’явілася інфармацыя, што ў дачыненні да маладзёна складзены пратакол паводле ч.2 арт. 19.11 Адміністрацыйнага кодэкса (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Таксама паведамляецца пра накіраванне матэрыялаў ва Упраўленне Следчага Камітэту па Гомельшчыне для адкрыцця шэрагу крымінальных справаў за ўдзел у масавых беспарадках.

У паведамленні пра затрыманне Глеба Вятошкіна сілавікі пагражаюць: “Остальных бчб-барменов ресторана “Прованс” и бара “Квартирник” ждет похожая учесть!”

Рэстаран “Праванс” і паб “Кватэрнік” — папулярныя гомельскія ўстановы харчавання, размешчаныя на набярэжнай ракі Сож. У “Кватэрніку” ў лепшыя часы праходзілі канцэрты альтэрнатыўных беларускіх груп і выканаўцаў.

Штодзень 

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png