10 гадоў з моманту пачатку Еўрамайдану ў Кіеве

by ZB

21 лістапада Украіна адзначае Дзень Годнасці і Волі — свята, якое штогод адзначаецца ў гонар пачатку дзвюх рэвалюцый: Памаранчавай (пачатак 22 лістапада 2004 года) і рэвалюцыі Годнасці (21 лістапада 2013 года). Сёлета адзначаецца 10-я гадавіна з моманту пачатку Еўрамайдану.

За некалькі месяцаў сутыкненняў падчас Еўрамайдану загінулі 106 чалавек. Але адной з першых ахвяр на барыкадах у Кіеве стаў нараджэнец Гомеля Міхась Жызнеўскі.  Гамяльчук загінуў 22 студзеня 2014 года на вуліцы Грушэўскага ад агнястрэльнага ранення. Дагэтуль следчыя органы Украіны не ўстанавілі асобу забойцы. З ім развітваліся ў Кіеве, а пахавалі на вясковых могілках на радзіме.

27 лістапада 2014 года за грамадзянскую мужнасць, патрыятызм, абарону канстытуцыйных асноваў дэмакратыі, правоў і свабод чалавека, выяўленыя пад час Рэвалюцыі Годнасці, Міхась Жызнеўскі быў пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Герояў Нябеснай Сотні Указам Прэзідэнта Украіны № 893/2014. 13 чэрвеня 2017 года Міхасю Жызнеўскаму Указам Прэзідэнта Украіны № 158/2017 прысвоена званне “Герой України”

У ліпені 2015 ў гонар гомельца была заснаваная літаратурная ўкраінска-беларуская прэмія імя Міхася Жызнеўскага “Воін Світла”. 20 мая 2016 года ў горадзе Аўручы на Жытоміршчыне вуліцу савецкага касманаўта Германа Цітова перайменавалі ў гонар Міхася Жызнеўскага.

Штодзень 

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png