Знойдзенаму ў Сажы чэрапу дагістарычнай жывёлы – некалькі тысячагоддзяў

Спецыялісты назвалі прыблізны ўзрост знойдзенага ў Сажы чэрапа дагістарычнага звера (магчыма, бізона). У далейшым плануюць яго перадаць у музей.

Фота: “Гомельскія ведамасці”

«Гэта лобная частка чэрапа з двума рагамі, якія добра захаваліся. Мяркуючы па іх памеры і размаху, жывёла была дарослай. Цяжка пакуль назваць больш дакладны ўзрост фрагмента, але некалькі тысячагоддзяў ён налічвае. У цэлым добры ўзор, які зможа папоўніць наш музейны фонд», – распавёў у інтэрв’ю дзяржаўным выданням Юрый Панкоў, загадчык аддзела археалогіі і аховы гісторыка-культурнай спадчыны.

Цяпер з артэфактам працуе малодшы навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі і аховы гісторыка-культурнай спадчыны Уладзіслаў Везарка.

«Перш за ўсё мы ачысцілі знаходку вадой, у ёй была вялікая колькасць пяску і наноснага рачнога смецця, — патлумачыў ён. – Пасля прамывання высушым і пачнём кансервацыю прадмета».

Далей чэрап прымуць у музейны фонд. Плануецца, што ён патрапіць на выставу “Музейны прадмет” у пачатку 2025 года, на якой музей паказвае ўсе экспанаты атрыманыя за мінулы год. Падобны чэрап у калекцыі ўжо ёсць.

Штодзень
Фота: Гомельскія ведамасці

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары