З 11 траўня і да 2 чэрвеня ў Гомелі і Мазырскім раёнах будуць праводзіць вучэбныя ваенныя зборы. Такія ж зборы пройдуць і ў Ленінскім раёне Мінска.
Як паведамляе прэс-служба МУС, навучальныя зборы з ваеннаабавязанымі праводзяцца з мэтай «камплектавання органаў кіравання тэрытарыяльнай абароны і воінскіх частак тэрытарыяльных войскаў».
Паводле афіцыйнай версіі, у канцы збораў ваеннаабавязаныя прымуць удзел у камандна-штабных вучэннях пад кіраўніцтвам намеснікаў старшыняў Гомельскага абласнога і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, падчас якіх ваеннаабавязаныя будуць абараняць «аб’екты жыццезабеспячэння, забяспечваць грамадскі парадак на вуліцах гарадоў сумесна з асабістым складам органаў унутраных спраў».