“Жыткавіцкі раён лічыцца адным з самых беларускамоўных”. Моўныя актывісты дабіваюцца вяртання беларускай мовы на ўязны знак

“Магчыма, вы бачылі навіну пра Жыткавічы і вам таксама не падабаецца, што ў месцы, дзе была раней беларуская мова, цяпер будзе расейская. Калі так, варта скапіяваць зварот (ніжэй) і даслаць сюды”, – звяртаецца да аўдыторыі сваіх сацсетак актывіст Ігар Случак.

Фота: сацсеткі Ігара Случака

Аўтар паведамлення прапаноўвае падпісчыкам тэкст тыповага звароту, які можна накіраваць у органы мясцовай улады: “У горадзе Жыткавічы плануецца будаўніцтва новага ўязнога знака горада. Гэты знак будзе ўстаноўлены на ўчастку паблізу прымыкання мясцовай аўтадарогі да трасы «Гомель — Кобрын». На праекце знака назва горада выканана па-руску: «Житковичи». Разам з тым, стары знак на тым жа месцы мае беларускамоўны надпіс: “Жыткавічы”. Улічваючы гэта, а таксама тое, што Жыткавіцкі раён лічыцца адным з самых беларускамоўных у Гомельскай вобласці (амаль 83% жыхароў Жыткавіцкага раёну назвалі роднай беларускую мову), ПРАШУ: Выканаць надпіс на знаку на беларускай мове “Жыткавічы”.

“Каб ад вашага паведамлення было складаней адмахнуцца, можна дадаць у шапку вашыя персанальныя дадзеныя (калі камфортна) – прозвішча, імя, імя па бацьку, адрас, а таксама іх рэквізіты”, – раіць Ігар Случак.

Адрасы, на якія трэба адпраўляць звароты:

Жыткавіцкі раённы выканаўчы камітэт

isp@zhitkovichi.gov.by

ДА «Жыллёва-камунальная гаспадарка гомельскай вобласці»

gogkh@gomel-region.gov.by

КУП “Жыткавіцкі камунальнік”

gkx14@gkx14.by

gkx14@mail.gomel.by

Штодзень

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары