Жыхары гомельскага раёна Сельмаш б’юць трывогу: у адным з вадаёмаў заўважылі мор рыбы

by ZB

На паверхні вады 9-га кар’ера, што знаходзіцца ў раёне вуліцы Азёрная гомельскага раёна Сельмаш, плаваюць рыбіны: карасі і шчупакі. Таксама, паводле сведчанняў відавочцаў, на беразе ляжаць мёртвыя рыбы. Мясцовыя жыхары выказваюць здагадкі, што мор рыбы абумоўлены анамальнай спёкай і адсутнасцю дажджоў. У сацыяльных сетках з’явіліся відэаролікі, якія пацвярджаюць гібель рыбы.

“Спёка, адсутнасць дажджоў і недахоп кіслароду”, – піша адзін каментатар. “Рыбы так кожны год робяць (усплываюць у спёку)”, – супакойвае іншы сельмашавец у абмеркаванні пад відэа. Некаторыя ўдзельнікі дыскусіі выказалі меркаванне, што прычыны мора рыбы – у антысанітарыі і адсутнасці водарасцяў. Было таксама выказана дапушчэнне, што “нехта мог выкарыстаць электравуду”.

Штодзень

 

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png