“Чаму не ўключыць ацяпленне? Такая халадзіна”, – пішуць карыстальнікі Гомельшычыны ў тэматычных чатах у вайберы. Паводле прагнозу надвор’я, сярэднесутачная тэмпература паветра на гэтым тыдні будзе складаць +8°C. Напрыклад, у Рагачове, Жлобіне і Мазыры тэмпература паветра ў ноч з пятніцы на суботу апусціцца да +1°С.
Аднак, як паведаміла намесніца начальніка аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва Рагачоўскага райвыканкама Святлана Казакевіч, “ацяпляльны сезон завершаны. Яго ўзнаўленне не плануецца”.
Звычайна падачу цяпла ў кватэры і дамы ў Беларусі спыняюць, калі сярэднесутачная тэмпература складае +8°C цягам трох сутак. Ацяпленне ў Гомельскай вобласці распачалі яшчэ ў пачатку красавіка, калі акурат было кароткачасовае пацяпленне. Аднак, да прыкладу, з 19 па 21 красавіка сярэднесутачная тэмпература на Гомельшчыне будзе ніжэй за +8°C.