Жыхары Гомельшчыны масава скардзяцца на разбітыя дарогі

Толькі за апошні час на гарачую лінію Камітэта дзяржкантролю з гэтай нагоды паступіла больш за 70 скаргаў ад жыхароў рэгіёна.

Ілюстрацыйнае фота

Больш за ўсё нараканняў на адсутнасць рамонту альбо дрэнны рамонт паступае ад жыхароў Гомельскага, Веткаўскага, Мазырскага, Жлобінскага і Ельскага раёнаў.

Паводле афіцыйнай версіі Камітэта дзяржкантролю, прычына разбітых дарог у вобласці –«непрыняцце эксплуатуючымі арганізацыямі і мясцовымі органамі ўлады мер па своечасовым рамонце дарожнага пакрыцця».Простымі словамі – не справіліся ці не захацелі спраўляцца чыноўнікі на месцах.

У прыватнасці, у Ветцы, дзе чамусьці так і не знайшлі сіл і сродкаў на рамонт праезнай часткі на вуліцах Садовая, Беларуская і Хутарская – там яма на яме. На Шашэйнай і Савецкай вуліцах у Жлобіне ўвогуле адсутнічае пешаходная частка дарогі. А ў Мазыры быццам бы і правялі ямачны рамонт, але так дрэнна, што мясцовыя жыхары пачалі скардзіцца ў Дзяржкантроль.

Дзяржорган паведамляе, што ўзяў вырашэнні ўсіх гэтых пытанняў пад свой асабісты кантроль.

Штодзень

Related posts

Жывая музыка падвышае надоі. Удалы эксперымент беларускіх навукоўцаў

“Помслівая і славалюбная”. Узлёты і падзенні высокапастаўленай чыноўніцы Аксаны Рудзянок

У фінале акцыі «Гомель – моладзевая сталіца» нанеслі шкоду экалогіі