Запас жыццёва важных лекаў на Гомельшчыне – на два месяцы

by ZB

Абласны аптэчны склад забяспечаны жыццёва важнымі прэпаратамі ў аб’ёме “ад двух месяцаў і болей”. Пра гэта заявіў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкаму Мікалай Кудзянчук падчас прамой лініі прапагандысцкага выдання “Гомельская праўда”.

Чыноўнік заўважае, што ўлады шукаюць магчымасць пошуку альтэрнатыўных закупак прэпаратаў у так званых “сяброўскіх краінах”. Гаворка ідзе пра імпартазамяшчэнне з Кітая, Індыі, Расеі, Пакістана і г.д. Паводле інфармацыі Гомельскага ўнітарнага прадпрыемства “Фармацыя”, доля айчынных медыкаментаў у агульным аб’ёме закупак – 52,5%.

Прадстаўнікі афіцыйных уладаў Беларусі заяўляюць пра тое, што праз санкцыйныя меры з боку краін ЕС і ЗША у іх нібыта паўсталі праблемы з забеспячэннем грамадзянаў жыццёва важнымі прэпаратамі. Насамрэч краіны Захаду напрамую не ўводзілі забарону на продаж Беларусі медпрэпаратаў. Аднак некаторыя еўрапейскія фармацэўтычныя карпарацыі і фірмы самі разрываюць кантракты з Міністэрствам аховы здароўя РБ пасля пачатку вайны ва Украіне, каб пазбегнуць рэпутацыйных рызык і неабгрунтаваных фінансавых стратаў праз закрытыя межы. Менавіта гэта і з’яўляецца прычынай дэфіцыту некаторых прэпаратаў.

 

Штодзень 

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png