Замест краязнаўчага сайту – казіно: адрас старонкі, якой займаўся палітзняволены Яўген Мерксіс, перакупілі

by ZB

Сайт знік яшчэ ў 2022 годзе, цяпер там анлайн-казіно з Казахстану. Перакупам падалася ўдалай ідэя размясціць яго на дамене «Наш край.інфо».

Раней жа там быў «Краязнаўчы сайт Гомеля і Гомельшчыны», дзе размяшчалася багата ўнікальнай інфармацыі па краязнаўстве і гісторыі рэгіёна.

Яго стваральнік Яўген Меркіс быў затрыманы ў тым жа 2022-м. У 2023 годзе яго асудзілі на 4 гады пазбаўлення волі.

Яўген Меркіс і Ларыса Шчыракова на судзе 24 мая 2021 года. Тады ў іх былі аадміністрацыйныя справы.

А вось як сам сябе Меркіс характарызаваў да затрымання: «Праваслаўны, прыхільнік заходніх каштоўнасцяў і патрыярхальнасці ў сям’і, люблю панк, рок і рэтра 1950-70-х, творчасць «трушных паэтаў» — Анатоля Сыса і Васіля Стуса. Люблю Гомель. У людзях цаню сапраўднасць. Але ідэя – галоўнае і першаснае. Дэпрэсіўны аптыміст. Выклікаюць захапленне персоны кшталту кіраўніка «Тэсла Мотарс» Ілана Маска, якія сягаюць сваімі ідэямі і дзейнасцю ў далячынь, змяняюць свет.

Пазней праваабаронца Леанід Судаленка паведамляў, што ў калоніі журналіст шые абутак: «Ён збольшага ў парадку, жыццё для тых месц стандартнае, на здароўе не скардзіцца».

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png