Забыты юбілей: Анатолю Сысу споўнілася б 65

Знакаміты беларускі паэт Анатоль Сыс нарадзіўся 26 кастрычніка 1959 году ў вёсцы Гарошкаў Рэчыцкага раёну. Свята паэзіі ў ягоны гонар не праводзіцца ўжо фактычна пяць год.

Паэт Анатоль Сыс ў майстэрні мастака Алеся Сушы. 1990-ыя гады, Мінск. Фота: Уладзімір Сапагоў, vytoki.net

 

Свой першы верш па-беларуску ён напісаў падчас навучання ў школе з рускай мовай навучання. У 1974 годзе дэбютныя творы Сыса былі надрукаваныя ў рэчыцкай раённай газеце «Дняпровец».

Першая падборка вершаў Сыса была ў 1986 годзе надрукаваная ў часопісе «Маладосць». Пры жыцці паэта выйшлі тры зборнікі ягоных вершаў.

Напачатку 1990-х гадоў Кася Камоцкая запісала некалькі песень на вершы Анатоля Сыса, сярод якіх «Мая белая лебедзь», «Ластаўка», «Залатыя краты».

Пасля смерці Анатоля Сыса штогод – спачатку ў кастрычніку, пасля ў траўні – на ягонай радзіме ў Гарошкаве ладзілася свята паэзіі ў ягоны гонар, але з 2019 года традыцыя перарвалася.

Апошні раз на сёння свята паэзіі ў гонар Сыса прайшло ў Гарошкаве ў лістападзе ў 2019 годзе на 60-годдзе паэта.

Спачатку арганізацыі свята перашкодзіла пандэмія, а потым рэпрэсіі, у выніку якіх многія творцы вымушаныя былі з’ехаць з краіны. Таксама ў 2021 годзе быў ліквідаваны Саюз беларускіх пісьменнікаў, сябры якога прыязджалі на мерапрыемства ў Гарошкаў і выступалі падчас свята паэзіі.

 

Штодзень

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары