З палітуцекачом і былым каліноўцам Віктарам Савічам развітваюцца ў Вільні

by ZB

Развітанне з загінулым гомельцам праходзіць у Вільні з 10.00 па 15.00 па адрасе: Dzūkų gatve, 101A.  З 14-й па 15-ую гадзіну ў тым самым памяшканні адбудзецца паніхіда. Арганізатары цырымоніі паведамляюць, што прыйсці на развітанне з Віктарам можа кожны.

Cябры і знаёмыя загінулага ў аўтакатастрофе гомельца Віктара Савіча заклікаюць беларускія дыяспары далучыцца да збору сродкаў на годнае пахаванне былога байца палка імя К. Каліноўскага і падтрымку яго сям’і. З гэтай мэтай грамадскай арганізацыяй “Дапамога” (Вільня) арганізаваны адмысловы збор сродкаў. Пералічыць грошы на пахаванне гомельца можна наступным чынам:

Імя: Dapamoga
IBAN: LT033500010015148663
SWIFT/BIC: EVIULT2VXXX
Банк: Paysera LT, UAB
Pilaitės pr. 16, Vilnius,
LT-04352, Lithuania

Віктар Савіч — экс-баец палка Каліноўскага, жыхар Гомеля. Пасля пратэстаў 2020 года з’ехаў з Беларусі ў Літву. З пачаткам поўнамаштабнай вайны ўступіў у шэрагі беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць за незалежнасць Украіны. Праслужыўшы там некалькі месяцаў і прайшоўшы цяжкія баі, спыніў кантракт з ВСУ і вярнуўся ў Вільню. 9 кастрычніка гомелец загінуў пад коламі грузавіка непадалёку ад літоўскай сталіцы.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png