З’явілася петыцыя за пераклад “Гары Потэра” на беларускую мову

by homieldays

На сайце www.change.org збіраюць подпісы пад петыцыяй аб перакладзе чацвёртай  і іншых частак кнігі “Гары Потэра” на беларускую мову.

 

Як тлумачыцца ў тэксце да петыцыі, агенцтва “Blair partnership”, якое валодае правамі на выданне кніг пра Гары Потэра, адмовіла выдавецтву «Янушкевіч» у дазволе на пераклад і выданне 4-й і наступных кніг пра Гары Потэра на беларускай мове. Гэта звязана з прызнаннем датычнасці рэжыму Лукашэнкі да ваенных злачынстваў ва Украіне і статус Беларусі як суагрэсара. Аднак, як адзначаецца ў тэксце петыцыі, запыт на пераклады “Гары Потэра” паходзіць ад асоб, “якія супрацьстаяць рэжыму Лукашэнкі і падтрымліваюць Украіну, выступаючы за дэмакратыю ў Беларусі.”

У петыцыі таксама распавядаецца пра палітычны пераслед выдавецтва “Янушкевіч” і ягонага заснавальніка. Пра тое, што праз палітычны пераслед з Беларусі выехала каля 500 тысяч беларусаў, у тым ліку, з дзецьмі, якія цяпер маюць абмежаваны доступ да беларускамоўных матэрыялаў. А таксама, заўважаецца ў петыцыі: “Прарасейскі рэжым у Беларусі актыўна падаўляе выкарыстанне беларускай мовы на карысць расейскай, разглядаючы беларускамоўных людзей як палітычных апанентаў.”

Падпісанты просяць агенцтва “Blair partnership” перагледзіць сваё рашэнне і дазволіць перакласці чацвёртую і наступныя часткі на беларускую мову. Пад петыцыяй падпісалася больша за 1380 чалавек.

Дарэчы, афіцыйных перакладаў на рускую мову існуе ажно два: ад выдавецтва “Махаон” і “РОСМЭН”. Аднак у 2022 годзе Джоан Роўлінг спыніла супрацоўніцтва з Расеяй і перавыданне яе кніг там прыпыненае.

Выдавецтва “Янушкевіч” выдала пераклады на беларускую мову першых трох частак. Правы на выданне першай кнігі “Гары Потэр і філасофскі камень” выдавецтва атрымала ў 2019 годзе, “Гары Потэр і Таемная зала” — у 2020, “Гары Потэр і вязень Азкабана” – у 2021.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png