З’явілася харавая версія песні «Маці» рэпрэсаваных рагачоўскіх музыкаў гурта TorBand

Аранжыроўку твора зрабіў Канстанцін Яськоў, выконвае «Хор вольных беларусаў».

by ZB

Гэты спеў быў прэзентаваны на канцэрце калектыву ў гасцёўні Беларускай Рады Культуры ў Вільні. Хор прысвяціў яго усім бязвінна асуджаным і загінулым у барацьбе за праўду, распавёў кіраўнік Беларускай Рады Культуры Сяргей Будкін.

Аўтараў хітоў пратэстаў з TorBand затрымалі ў кастрычніку 2022 года. У студзені 2023 года стала вядома, што гурт прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем, і ў дачыненні да яго ўдзельнікаў была заведзеная крымінальная справа.

31 кастрычніка 2023 года Гомельскі абласны суд прыгаварыў удзельнікаў групы да тэрмінаў ад 7,5 да 9 гадоў калоніі. Таксама кожнаму музыку прысудзілі штраф 100 базавых велічыняў (3700 рублёў).

За час знаходжання ў СІЗА бубнач Яўген Бурло атрымаў 3 групу інваліднасці. Ён мае патрэбу ў аперацыі на тазасцегнавым суставе. У музыкаў таксама канфіскавалі тэхніку і музычныя інструменты.

У падтрымку музыкаў было сабрана больш за 14 тысячаў еўра.

Штодзень

 

 

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png