Рабочыя з «Гомсельмашу» ў 1990-м годзе не толькі арганізавалі страйк на заводзе, але паставілі на вушы тагачасную сталіцу СССР Маскву. Крамлёўскія начальнікі былі вымушаныя прыняць дэлегацыю ад гомельскіх працоўных…
«Прыйшлі на Красную плошчу. А там перад саборам Васіля Блажэннага – бух, мянты стаяць. Праўда, рэдкі ланцужок, не тое як цяпер. А я як ішоў у галаве калоны, так і пайшоў на плошчу. А тут генерал нейкі: «Стоп-стоп, туды нельга. Ідзе наведванне маўзалея Уладзіміра Ільіча». Я кажу: «Дык мы зараз прарвём». Ён у адказ: «Мы тут усялякіх бачылі». А я яму: «Вы яшчэ беларусаў не бачылі».
Падрабязнасці: «Вы яшчэ беларусаў не бачылі»: як гомельскія рабочыя ў 1990-м Маскву хісталі
У папярэдніх артыкулах можна прачытаць пра тое, як Гомель баставаў 35 гадоў таму і як праходзіў страйк на кавальска-прэсавым цэху на «Гомсельмашы».