“Вялікая кніга прыгод Пэтсана і Фіндуса” ужо ў продажы!

Пабачыла свет вялікая кніга пра старога Пэтсана і кацяня Фіндуса шведскага дзіцячага пісьменніка і мастака Свэна Нурдквіста. Кнігу на беларускую мову пераклала Надзея Кандрусевіч.

Фота: facebook.com/publishinghouseKoska і knihi.by

 

“Вялікая кніга прыгод Пэтсана і Фіндуса” складаецца з пяці розных гісторый. Мы даведаемся, хто такія Пэтсан і Фіндус, атрымаем рэцэпт бліннага торта, сходзім на паляванне на ліса, выправімся ў цікавую вандроўку, а таксама сустрэнем курэй, кароў і… мюклаў.
“Вялікая кніга прыгод Пэтсана і Фіндуса” выйшла ў выдавецтве – ІП Кандрусевіч Надзея. Знайсці кнігу можна ў:
– Акадэмкнізе
Свэн Нурдквіст – папулярны шведскі дзіцячы пісьменнік і ілюстратар, сучасны класік дзіцячай літаратуры. Яго гісторыі падабаюцца і дзецям, і дарослым.
“Мова Гомель” спецыяльна для “Штодзень”

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары