Свята адбудзецца 19 жніўня ў Неглюбцы, знакамітай сваімі неверагоднымі ткацкімі традыцыямі.
У праграме – наведванне святочнай службы ў Мікольскай царкве, асвячэнне яблыкаў і мёду, абраканне ля крыніцы, святочны абед, лекцыя-практыкум “Каляндар традыцыйнага ткацтва” і, канешне, традыцыйныя танцы пад гармонік. Калі ў вас ёсць строй – абавязкова апранайце!
Можна прыехаць вечарам у пятніцу 18 жніўня і пераночыць разам з арганізатарамі мерапрыемства ў вясковай хаце. Будзе смачная вясковая вячэра, спеўкі і лазня. Абавязкова бярыце з сабой спальнік ці намёт! Важна: абавязковы папярэдні запіс, незалежна ад таго, хочаце вы прыехаць 18-га ўвечары ці 19-га.
Дабрацца да Неглюбкі можна на грамадскім транспарце аўтобусам з гомельскага аўтавакзала. Ён адпраўляецца штодзень у 10:10 і 16:25. У дарозе – 2 гадзіны.