“Варламаў пачаў, а ты калі?”

Ілля Варламаў пачаў размаўляць па-беларуску. Расейскі блогер, які налічвае на сваім ютубе больш за 5 мільёнаў падпісчыкаў, анансаваў, што будзе кожную нядзелю расказваць нешта цікавае з беларускай мовы.

by ZB

“Шаноўныя сябры, я вырашыў вывучыць беларускую мову.” — Пачаў сваю нядзельную праграму Ілля Варламаў. І патлумачыў сваё рашэнне: “Па-першае, яна неверагодна прыгожая. Па-другое, у Беларусі на ёй мала хто гавораць і я б хацеў прыцягнуць да гэтай мовы ўвагу. Так што цяпер па нядзелях я буду расказваць нешта цікавае з беларускай мовы.”

Блогер пачаў з назоўнікаў, род якіх не адпавядае рускай мове. “Напрыклад, на гэтым тыдні я даведаўся, што сабака ў беларускай мове мужчынскага роду: кусачы ці шалёны сабака, маленькі ці вялікі сабака. Боль таксама мужчынскага роду: востры боль. А гусь наадварот жаночага, тоўстая гусь”.

Каментатары станоўча ўспрынялі намер Іллі Варламава вывучаць беларускую мовы. Пад відэа шмат каментароў з падзякамі. У тым ліку і такі: “Шыкоўны прыклад для беларусаў. Зараз так і буду ўсім казаць “Варламаў пачаў, а ты калі?”. Вывучэнне моў гэта выдатна! Поспехаў!”

Штодзень

Паводле Мова Гомель

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png