300
«Гомельскае зямляцтва і ў гэтым годзе будзе святкаваць Дзень горада Гомеля ў Варшаве», паведамляюць арганізатары. Свята запланавана на 14 верасня.
Праграма пакуль невядомая, але арганізатары прапануюць замацаваць гэтую дату ў календарах і запрашаць у госці гамяльчан з іншых гарадоў.
Дзень Гомеля ў выгнанні святкуецца ўжо другі год запар. У мінулым годзе быў выступ гурта Sož, гарадская сімволіка і мерч, мастачка намалявала герб горада, удзельнікі падпісалі паштоўкі палітвязням і збіралі данаты для гомельскіх анархістаў. Ахвотныя маглі сфатаграфавацца на фоне знакамітага рэгіянальнага шоу віншаванняў «Твой дзень».