Улады абвесцілі «экстрэмісцкім фармаваннем» чат «Валанцёры. Гомель», у якім займаліся дапамогай затрыманым

by ZB

Рашэнне пра крыміналізацыю чата КДБ прыняў яшчэ 8 красавіка, але пра яго стала вядома толькі цяпер.

У чаце на сёння 91 чалавек, ён неактыўны з пачатку года. Дэкларуецца, што ён створаны для дапамогі затрыманым у ІЧУ, дзяжурстваў там і ў судах, пошук затрыманых і іх сваякоў. Але тэматыка абмеркаванняў на гэтым не заканчвалася, былі і абвесткі пра знойдзеных жывёлаў.

У дакуменце КДБ пазначаны чалавек, які нібыта мае дачыненне да чату — гэта палітзняволеная Алена Тоцкая. Яе затрымалі яшчэ ў канцы студзеня 2024 года.

Жанчына, ўзятая пад варту паводле арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса. Яе абвінавачваюць у фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці ў выніку шырокамаштабных затрыманняў падчас пераследу ўладамі за падтрымку палітвязняў і іх сем’яў сацыяльным праектам прадуктовай дапамогі INeedHelpBy, паведамляюць праваабаронцы з «Вясны».

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png