Але пакідаюць нарыхтаваныя за вясну-восень закаткі і гародніну.
Гаспадарлівыя ўкраінцы, пражыўшы некалькі месяцаў, вырашаюць пакінуць Беларусь. Валанцёрка з Гомеля Аксана Бяляева распавяла, як перавозілі рэчы, якія пакінулі ўкраінскія ўцекачы для іншых.
“Сёння валанцёрская камандай перавозілі рэчы, якія пакінулі нам украінскія бежанцы, з’язджаючы з Беларусі. Два поўныя багажнікі закатак, многа бульбы, арэхі, капуста, цыбуля. Вопратка, прадметы побыту. Мы стаміліся ўсё перацягваць. Але цяпер не пра гэта.
Людзі нажылі з вясны сякую-такую маёмасць, паднялі гарод (усе закаткі і гародніна – плён іх працы), засвоіліся ў нашых рэаліях. І кінуўшы ўсё, усё-такі вырашылі з’ехаць.
Не, не на радзіму. Туды пакуль нельга. Зноў у белы свет. Гэта ж як мусіць быць у нас “добра”, калі працавітыя, працаздольныя людзі, параўнаўшы ўсё, адчайна бягуць далей?!”
Гародніну Вольга з Алегам, якія з’ехалі, сказалі раздаць такім жа, як яны, гаротнікам. І няважна, будуць яны з Кіева ці з Данецка!”
Фота: Аксана Бяляева