У турме сустракае Дзень народзінаў палітвязень і арганізатар турыстычных паходаў Ігар Галушка

by ZB

Паводле інфармацыі “Штодня”, Ігар Галушка ў віцебскай калоніі працуе рабочым у швейным цэху. Вызваліць гомельца павінны ў траўні 2024 года.

У кастрычніку 2022 года КДБ РБ з невядомай прычыны дадаў прозвішча гомельца Ігара Галушкі да спісу “асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці”. Палітвязень папоўніў кампанію “тэрарыстаў” разам з супрацоўніцамі парталу TUT.BУ Марынай Золатавай і Людмілай Чэкінай.

Ігар Галушка — вядомы ў Гомелі грамадскі дзеяч, турыст са стажам у 40 гадоў і арганізатар пешых паходаў. Быў затрыманы 1 сакавіка 2022 года за каментары ў сацсетках, у якіх прадстаўнікі ўладаахоўных органаў убачылі “распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо сацыяльнай варажнечы”. Ігар Галушка прызнаны палітзняволеным. Асуджаны на 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. У дадзены момант адбывае пакаранне ў ПК №3 “Віцьба”.

Напісаць ліст Ігару Галушку можна на адрас:

Выпраўленчая калонія №3, 9 атрад, 211322, Віцебская вобласць, Віцебскі раён, пасёлак Віцьба. Ігар Віктаравіч Галушка.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png