Навіны горада

Замест пляжу на Шведскай горцы – балота. І справа зусім не ў дажджах

Як растлумачыў belkagomelby кіраўнік аддзела праектнага інстытута «Гомельгражданпраект» Аляксандр Лаўшук (геолаг па адукацыі), пад слоем рачнога пяску знаходзіцца пылевая супесь, якая і пераўтварае пясок у кашу. Пры планаванні пляжа берагавую лінію наўпрост не даследавалі, бо гэта дорага.


Каб прывесці пляж у належны стан, трэба альбо кожную вясну падсыпаць вялікі слой пяску, альбо прыбраць слой супесі (гэта каля 1 метра таўшчыні) – гэта вырашыла б праблему раз і назаўсёды.

Штодзень 
Фота: belkagomelby