Пра гэта напісаў журналіст са Светлагорску, які цяпер жыве за мяжой Андрэй Ліпскі.
«Вёска Страковічы Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр Еўропы. Напярэдадні 2025 года. Вада з-пад крана. “Аварыйка” – “гэта не да нас”. Водаканал – “я не ведаю”. Піце, вяскоўцы», – адзначыў ён.
Як Андрэй Ліпскі распавёў «Штодню», ён у Страковічах жыў з 1986 года, колькасць жалеза ў вадзе там «перавышае ўсе санітарныя нормы» і так было заўсёды.
«Яна іржавая. Так было тады і так застаецца цяпер. І размовы, што мы паставілі нейкую станцыю абезжалезвання, што без яе, што з ёй. Людзі пакутуюць», – адзначыў журналіст.
Паводле яго, каб зрабіць загатоўкі даводзіцца набываць ваду ў бутэльках, фільтры.
«Але пральныя машыны, ТЭНы выходзяць са строю значна часцей, чым у горадзе, дзе станцыя абезжалезвання ўсё ж стаіць», – адзначыў Андрэй.
Пры гэтым ён лічыць, што цяпер, найхутчэй, была нейкая аварыйная сітуацыя, пасля якой запусцілі, і шматгадовыя адкладанні з трубаў хлынулі ў ваду. Праз нейкі час сітуацыя стала лепей, вада стала «не такая каб налівай і пі, бо прысмак непрыемны», але не такая ўжо іржавая.