Непаўналетнія студэнты каледжаў (на што ўказвае графік іх работы – сем гадзінаў з перапынкам) працуюць на ЗЛіНе і “Салео-Гомель”.

На Заводзе ліцця і нармалій працуюць больш за 20 навучэнцаў каледжа.
А “Салео-Гомель” гатовы прыняць і таго больш – 6 студэнцкіх атрадаў. У асноўным гэта навучэнцы коледжаў, больш за 70 чалавек. На відэа мясцовага дзяржканала паказалі, як студэнты афармляюць сцяну нБРСМ, студэнцкія атрады, дзіцячая праца, непаўнагадовыя, Гомель, ЗЛіН, Салео-Гомель, каледжы, моладзь, праца падлеткаў, правы дзяцей, Беларусь, адукацыя, заводы Гомеля, Сусветны дзень барацьбы з дзіцячай працайа тэрыторыі прадпрыемства.
Клопат міжнародных структураў выклікае работа дзяцей да 18 год, ім павінныя быць забяспечаныя асаблівыя ўмовы. Адзначым, што арганізатары такіх работ у Гомелі не кажуць пра памер заробкаў у студэнцкіх атрадах.
Сусветны дзень барацьбы з дзіцячай працай заснаваны Міжнароднай арганізацыяй працы (МАП) у 2002 годзе. Праблема датычыцца дзяцей ва ўзросце ад 5 да 17 гадоў па ўсім свеце. Канвенцыя МАП, за выкананне якой змагаюцца ў гэты дзень, забараняе любую небяспечную, цяжкую і шкодную працу для асоб да 18 гадоў. Адна з мэтаў устойлівага развіцця ААН прадугледжвае поўную ліквідацыю дзіцячай працы ва ўсіх яе формах.