У сярэднім кожны жыхар Гомельшчыны пакідае ў кафэ і рэстаранах па 27 рублёў штомесяц

by ZB

Белстат правёў аналіз тавараабароту сферы грамадскага харчавання і высветліў, што за пяць месяцаў гэтага года – са студзеня па травень – беларусы выдаткавалі 1,93 мільярда рублёў на ежу ў кафэ і рэстаранах. Пры гэтым у сярэднім кожны беларус наеў за гэты час па 210 рублёў. Дзелім на 5 месяцаў – атрымліваем, што ў сярэднім штомесяц кожны беларус выдаткоўвае на ежу ў сферы грамадскага харчавання 42 рублі.

Ілюстрацыйнае фота

Прадказальна асноўнымі кліентамі кафэ-рэстаранаў аказаліся мінчукі – на іх прыпадае 47% выдаткаў на грамадскае харчаванне. Таксама падлічылі, што сярэднестатыстычны жыхар сталіцы пакідае ў кавярнях крыху менш за 100 рублёў на месяц.

Пры гэтым высветлілася, што, за мінулыя пяць месяцаў у агульным і цэлым выдаткі на грамадскае харчаванне ва ўсіх беларускіх абласцях павялічыліся. У ТОП-3 па гэтым паказчыку ўвайшлі жыхары Брэсцкай вобласці — там +15,9%, на другім месцы Віцебская вобласць са сваімі +13%, на трэцім Магілёўская вобласць — плюс 11,4%.

Гомельшчына апынулася на перадапошнім месцы. Жыхары нашай вобласці павялічылі за год выдаткі на грамадскае харчаванне ўсяго на 10%.

Прытым агульны тавараабарот сферы грамадскага харчавання са студзеня па май 2023 года, па дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, склаў у рэгіёне 184 млн рублёў. Мы, канешне ж, не ўтрымаліся і  палічылі, колькі за гэты час на кафэ і рэстараны выдаткаваў кожны жыхар Гомельшчыны. Зразумела, што гэтая лічба вельмі ўсярэдненая, бо далёка не кожны жыхар рэгіёну наогул ходзіць або можа сабе дазволіць рэстараны, але ўсё ж.

Паводле апошніх звестак, на 1 студзеня 2023 года колькасць насельніцтва ў Гомельшчыне складала 1 347 469 чалавек. Дзелім тыя самыя 184 млн рублёў на колькасць насельніцтва і атрымліваем, што за пяць месяцаў кожны жыхар рэгіёну выдаткаваў на кафэ і рэстараны ўсяго па 136 рублёў! Мы палічылі і штомесячныя выдаткі жыхароў Гомельшчыны на кафэ і рэстараны. Дзелім 136 рублёў на 5 (месяцаў – Рэд.) і атрымліваем, што ў сярэднім штомесяц кожны жыхар Гомельшчыны пакідае ў кавярнях і рэстаранах усяго па 27 беларускіх рублёў. І, на жаль, гэта адзін з самых нізкіх паказчыкаў па ўсёй краіне.

Штодзень

 

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png