У Нацыянальным парку “Прыпяцкі” знайшлі чырвонакніжны грыб

by homieldays

Рэдкі грыб-баран знайшлі ўдзельнікі VI Міжнароднай канферэнцыі “Маніторынг і ацэнка стану расліннага свету”, якія акурат і наведалі Нацыянальны парк “Прыпяцкі”. Грыб-баран ці грыб грыфала кучаравая адносіцца да ІІІ катэгорыі нацыянальнай прыродаахоўнай значнасці.

Фота: https://www.npp.by/

Паводле Пастановы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродка ад 2008 года, усталявана 4 катэгорыі нацыянальнай прыродаахоўнай значнасці. Крытэрыем аднясення да ІІІ катэгорыі з’яўляецца рызыка знікнення, нізкая колькасць, абмежаванасць распаўсюджвання і неабходнасць увядзення спецыяльнага рэжыму аховы.

Грыфала кучаравая, ці грыб-баран з’яўляецца ядомым, аднак яго нельга зрываць. У Беларусі прадугледжаны штраф за знішчэнне чырвонакніжных грыбоў: ад 20 да 500 базавых велічынь. Акрамя Беларусі, грыб ахоўваецца ў Літве, Польшчы і Украіне. Грыфала кучаравая можа дасягаць вагі ў 10 кг. Грыб-баран таксама можна сустрэць у Белавежскай Пушчы.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png