На Гомельшчыне з размахам адзначаць дзень бацькі

by homieldays

21 кастрычніка ў Беларусі будуць адзначаць Дзень бацькі, які ўстанавіў Лукашэнка ў 2022 годзе. У вобласці з гэтай нагоды адбудуцца дзясяткі мерапрыемстваў, якія мусяць паказаць важнасць сям’і. Аднак насамрэч яны пераўтварыліся ў чарговыя патрыятычныя мерапрыемствы.

20 кастрычніка ў Гомелі запланаванае свята шматдзетных тат “Супер Таты-2023”. Падавалася, добрае пачынанне. Аднак раённы этап гарадскога конкурсу быў прымеркаваны да так званага дня нацыянальнага адзінства. А ў мінулым годзе адзін з удзельнікаў “Супер Таты” паказаў выступ сваёй сям’і на фоне афіцыйных сімвалаў.

Конкурс “Супер Таты” ў 2022 годзе. Фота: https://ktzsz-gomel.gov.by/

 

Гран-гры конкурсу Цэнтральнага раёна, прымеркаванага да дня нацыянальанага адзінства, сёлета стаў уладальнік двух стаматалагічных клінік і аматар адсвяткаваць 23 лютага пад песню “Расцветалі яблоні і груші” Аляксандр Юркавец.

Сярод мерапрыемстваў у гэтыя дні – віншаванне сельскіх мам і тат пад пафаснай назвай “Я славлю женщину-мать, отца-опору, чьи руки пахнут хлебом”. У планах – правядзенна “Татапрабега”. Летась маршрут быў вельмі патрыятычны: ад мемарыяла-інтэрнацыяналістам да мемарыяльнага комплексу “Партызанская крынічка”. Сёлета маршрут не вызначылі. Відаць, выбіраюць яшчэ больш патрыятычны.

 

Летась татапрабег быў вельмі патрыятычны

У раённых цэнтрах з нагоды дня бацькі закладуць тэматычныя алеі. У Брагіне з’явіцца бацькоўская алея, у Нароўлі – “Алея дзяцінства”. Іншыя гарады таксама не адстаюць: у Ельску адбудзецца раённая акцыя “Сям’я – тэрыторыя шчасця”, у Жыткавічах – “Мая сям’я – маё апірышча”, у Лельчыцах дыялогавая пляцоўка “Мама і тата ў аб’ектыве дзяржавы”, у Карме – спартыўны фестываль “Любі, стварай і дасягай”.

Ідэалагічныя свята на Гомельшчыне адбываюцца кожны месяц. У верасні Гомель адзначыў дзень горада, а вобласць — дзень нацыянальнага адзінства. ТАксама ў верасні пачалі святкаваць дзень вызвалення Гомельшчыны. І можна не сумнявацца, што ў лістападзе адбудуцца таксама маштабныя святкаванні з нагоды дня вызвалення Гомеля.

Да указа Лукашэнкі ў 2022 дзень бацькі ў Беларусі адзначаўся ў трэцюю нядзелю чэрвеня.

Штодзень

 

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png