У Беларусі надышло лета, гарачыня, і з гэтым часам сезон адключэнняў гарачай вады. У абласных гарадах адключаюць ваду мікрараёнамі, можна паехаць памыцца да сяброў, а ў гарадах паменей – без гарачай вады можа застацца і ўвесь горад.
Размова ідзе пра Рагачоў (30 тысячаў чалавек), Светлагорск (61 тысяча чалавек). Яны рыхтуюцца да адключэння.
Прычына – падрыхтоўка гарадской кацельнай для новага ацяпляльнага сезона.
У Рагачове гарачай вады не будзе з 6 па 17 ліпеня – 11 сутак, у Светлагорску толькі з 7 па 10 ліпеня.
У гэты час жыхароў Рагачова просяць самім перакрыць гарачую ваду, каб “пазбегнуць затапленняў і некарэктных паказчыкаў лічыльнікаў”. Светлагорцаў просяць проста пацярпець.
Гарачай вады зараз няма і ў большай частцы Жлобіна. Там ідзе рамонт на мясцовай ТЭЦ з 15 па 29 чэрвеня, што прывяло да адключэння ў “аб’ектаў, якія працуюць з гэтай крыніцай”. Але іншай буйнай крыніцы ў горадзе проста няма.