У Мазыры распавядуць пра ведзьмаў і народную дэманалогію

Музей народнай культуры Мазыршчыны “Палеская веда” запрашае на сустрэчу з Дзедам Янкелем (Ігарам Гайкевічам), каб разам акунуцца ў свет сапраўднай палескай магіі. Тэма сустрэчы – “Ведзьмы. Народная дэманалогія Палесся”.

“Ведзьма, бадай, адзін з самых папулярных герояў не толькі ў фальклоры розных народаў, але і ў сучасным мастацтве. А якімі былі тыя самыя палескія ведзьмы, як да іх і да вядзьмарства ставіліся ў народзе, ці адбывалася паляванне на ведзьмаў у нашых мясцінах, і чаму гэты дэманічны персанаж – “бессмяротны” ў легендах розных пакаленняў, даведаемся ў размове з “Дзедам Янкелем”, – анансуюць арганізатары сустрэчы.

Таксама Дзед Янкель прэзентуе сваю новую кнігу “Дзедавы казкі”. Містычныя істоты, гераічныя рыцары, мудрыя людзі – усе яны чакаюць на старонках кнігі. “Спадзяюся што прачытаўшы кнігу, кожны з нас узгадае, што мы беларусы і нам ёсць чым ганарыцца”, – піша Дзед Янкель у сваім instagram.

Мерапрыемства адбудзецца 2 сакавіка ў 14.00. г. Мазыр, вуліца Камсамольская, 15. Уваход па кошту квітка музея (3.20 руб) і па папярэднім запісе. Тэлефон для запісу і даведак – 8 (0236) 25-82-83.

 

Штодзень

 

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары