У Калінкавічах на дзень адзінства з’елі дзяржаўны сцяг

by ZB

У шэрагах сталовых і дзяржаўных рэстарацыях дзень адзінства абвясцілі адзіным днём нацыянальнай кухні.

У такой сітуацыі гатавалі бабку, дранікі, яешню, сырнікі і іншыя стравы, якія прыгадвалі мясцовыя повары. Але ў Калінкавіцкім малочным камбінаце нацыянальнай стравай назвалі торт, які «ўпрыгожылі» ў колерах дзяржаўнага сцяга.

«У рамках акцыі “У адзінстве наша сіла” прайшла дэгустацыя “Торта адзінства”, які быў прадстаўлены ў выглядзе сцяга Рэспублікі Беларусь. Торт змаглі паспрабаваць усе ахвочыя работнікі камбіната», – паведамляе мясцовая раёнка.

Хоць працэс не зафіксаваны на фота: на наяўных кадрах да яго толькі падбіраюцца з нажом – але няма ніякага сумневу, што ў абед сцяг быў з’едзены.

Штодзень
Фота: “Калінкавіцкія навіны”

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png