У Яўгена Меркіс, якога нядаўна этапавалі ў Шклоўскую калонію, зноў суд

28 верасня ў Гомельскім абласным судзе адбудзецца закрыты працэс над журналістам Яўгенам Меркісам.  Матывіровачная частка гучыць так: “Іншыя пытанні, звязаныя з прывядзеннем прысуду, вызначэння, пастановы ў выкананне”.

 

 

Паводле Гомельскага абласнога суду, справу Яўгена Меркіса будзе весці суддзя Аляксей Хлышчанкоў. Ён у канцы вясны асудзіў палітвязня на чатыры гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Палітзняволенага прызналі вінаватым у стварэнні экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзеле ў ім (ч. 3 арт. 361-1 КК) і садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 і 2 арт. 361-4 КК). У жніўні ў Вярхоўным судзе была разгледжаная апеляцыйная скарга Яўгена Меркіса.

 

Штодзень

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары