У Хойніках забіў гейзер «нафты» (відэа)

Відэа з стыхійным «фантанам» бруду выклалі мясцовыя жыхары Хойнікаў у лакальным чаце. Іншы карыстальнік, які часцяком рэагуе на камунальныя праблемы горада, каротка напісаў: «Прамыўка сетак».

Як бы тое ні было, такая «прамыўка» выглядае эпічна: фантан б’е вышэй за бліжэйшы плот. Вакол яго няма ніякай агароджы, у выніку ўсё залітае бруднай вадой. Пэўна ж, дастаецца і машынам, якія едуць па дарозе. Не кажучы ўжо пра мінакоў, якія могуць патрапіць пад такі «дождж».

Гэтай жа прамыўкай трубаў улады тлумачаць перыядычную адсутнасць вады ў некаторых дамах. Прычым, працэдуру плануюць завершыць толькі 7 траўня «у сувязі з вялікім забруджваннем трубаў».

Штодзень

Related posts

Беларусь імкліва страчвае працоўную сілу

Блогераў у Гомелі вучылі не быць блогерамі

Беларусу з новым сэрцам дапамаглі за лічаныя дні