У Гомелі значна павялічылася колькасць выпадкаў менінгіту

by homieldays

Як стала вядома “Штодню”, у першай палове верасня ў Гомелі значна павялічылася колькасць выпадкаў менінгіту. Некаторыя дактары кажуць пра сапраўдную эпідэмію (праз тое, што статыстыка ў Беларусі рэдка насамрэч адлюстроўвае рэчаіснасць, пацвердзіць ці аспрэчыць гэтае меркаванне немагчыма). Часцей за ўсё хварэюць дзеці, якія якраз пайшлі ў школы і садкі пасля летніх вакацый, але рэгіструюцца выпадкі і сярод дарослых. Гэта сур’ёзная хвароба можа прывесці да цяжкіх наступстваў і нават да смерці хворага.

У такой сітуацыі варта было б параіць гомельцам пазбягаць шматлюдных месцаў і заставацца па магчымасці дома. Але ў горадзе, наадварот, арганізуюцца масавыя мерапрыемствы з нагоды Дня горада. Як дзіцячыя, так і працоўныя калектывы дарослых абавязаны ўдзельнічаць у розных імпрэзах амаль на працягу ўсяго дня.

Фота: www.pniva.by

 

Памятайце, ніхто акрамя вас не паклапаціцца пра вашае здароўе! Вось што трэба ведаць пра гэтую хваробу.

Лёгкая форма менінгіту можа быць амаль бессімптомнай і сама па сабе прайсці за 7–10 дзён.

Трывогу павінны выклікаць сімптомы, уласцівыя больш цяжкай форме:

ꚛ моцныя галаўныя болі;

ꚛ павышэнне тэмпературы цела;

ꚛ рыгіднасць цягліц патыліцы;

ꚛ праблемы са слыхам;

ꚛ страта прытомнасці;

ꚛ млоснасць і ваніты;

ꚛ праблемы з псіхікай (галюцынацыі, вар’яцкі стан, узбуджэнне, неспакой або, наадварот, апатыя);

ꚛ сутаргі;

ꚛ сып на целе;

ꚛ дрымотнасць.

Пры наяўнасці гэткіх сімптомаў неабходна неадкладна звярнуцца да доктара.

Сярод мер па прафілактыцы менінгіту можна назваць абмежаванне кантактаў, выкананне правіл гігіены (належнае мыццё рук, садавіны і гародніны і г.д.), падтрыманне імунітэту на належным узроўні праз здаровы лад жыцця.

 

Штодзень

 

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png