225
Сёння да 17 гадзін Рэчыцкі праспект у Гомелі часткова перакрыты, па ім пускаюць толькі грамадскі транспарт. Звязана гэта з Радаўніцай і плынню людзей і машын у бок могілак.
Рух машын закрыты ад Куйбышаўскага праезду да вуліцы Жукава. Трэба таксама ўлічваць, што сілавікі працуюць ва ўзмоцненым рэжыме, у тым ліку на дарогах шмат нарадаў ДПС.
«Рэчыцкае. Павольней, чым з нябожчыкам», — піша ў сувязі з гэтым адзін з кіроўцаў у тэматычным чаце.
Таксама ўзнікла спрэчка ў сувязі з забаронай заязджаць на могілкі на сваіх машынах: частка ўдзельнікаў яе падтрымлівае, іншыя нагадваюць пра «старых і слабых». Трэція прапануюць ездзіць на могілкі не ў святы.
Штодзень