У Гомелі забароняць надпісы на лацінцы?

Нядаўна прызначаны намеснік старшыні аблвыканкаму Дзмітрый Алейнікаў упершыню правёў прамую лінію з жыхарамі вобласці. Сярод разнастайных пытанняў, датычных работы камунальных службаў ці рамонту ліфтоў, нечакана прагучала прапанова забараніць “англамоўныя” шыльды ў Гомелі.

Ад імя пенсіянера Паўла Паўлавіча чыноўніку было даведзена,  што неабходна прыбраць усе шыльды на англійскай мове. “Па-першае, не ўсе яе ведаюць, а па-другое, нельга выкарыстоўваць замежны алфавіт праз санкцыі замежных дзяржаваў”, — перакананы гамяльчук. Прэс-служба аблвыканкаму заўважае, што прапанову аб змяненні назваў Дзмітрый Алейнікаў падтрымаў, але зрабіць гэта аднамомантна нельга. “У аблвыканкаме пастараюцца папрацаваць у гэтым накірунку”, — падсумавалі эксцэнтрычную прапанову прадстаўнікі афіцыйных уладаў.

У апошнія месяцы праўладныя актывісты і нават асобныя чыноўнікі загаварылі пра неабходнасць адмовы ад выкарыстання лацінскага алфавіту на ўказальніках і ў шыльдах. Аднак далей заяваў пакуль што справа не пайшла.

 

Штодзень

 

 

Related posts

“Нягеглы” і “глёкі”, а можа “какора”? Беларуская мова – невычарпальная ў сваім багацці

Адзіны пешаходны мост праз Сож у Гомелі зачыняюць на рамонт

Беларусы – першыя па смяротнасці праз алкаголь