128
Мемарыяльная дошка ў гонар маёра дзяржбяспекі Зябніцкага ўжо маецца каля галоўнага ўваходу ў абласное ўпраўленне КДБ. Аднак на вуліцы Перамогі цяпер з’явілася яшчэ адна дошка ў гонар нараджэнца Какчатаўскай вобласці Казахстану Мікалая Зябніцкага. Таксама неўзабаве з’явіцца і вуліца ў гонар расейскага чэкіста, які ўдзельнічаў у савецкай партызанцы ў гады вайны.
Гомельскія ўлады не паведамляюць, чым ім так палюбіўся Мікалай Зябніцкі, што варта ў горадзе ўсталёўваць яшчэ адну мемарыяльную дошку і называць цэлую вуліцу. Вядома, што пасля вызвалення Гомеля ад нацыстаў ён служыў у органах МГБ на тэрыторыі Гомельшчыны. Аднак у горадзе хапае беларускіх герояў, якіх варта было б увекавечыць.