У Гомелі распачынаецца суд над “спячай ячэйкай экстрэмістаў”

by homieldays

6 лютага ў Гомельскім абласным судзе адбудзецца суд над трыма затрыманымі, якіх праўладны гомельскі канал назвал “спячай ячэйкай экстрэмістаў у гаражным кааператыве”. Гэта Уладзімір Каменнаў, Дзмітрый Папкоў, Ігар Чарнавусаў. Чацвёрты затрыманы, Канстанцін Гвоздзеў, у спісе абвінавачаных/ асуджаных не пазначаны.

Дзмітрый Папкоў
Ігар Чарнавусаў

Жыхароў Гомеля затрымалі ў сакавіку 2023 года. Як паведамлялі праваабаронцы, у пакаяльным відэа сябры заявілі, што “мелі замежныя сувязі” з беларускімі добраахвотнікамі, якія ваююць за Украіну.

Затрыманых гомельцаў будуць судзіць, паводле некалькіх артыкулаў: арт. 361 прым. 4 ч.1 “Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці”, арт. 368 ч.1 “Абраза Прэзідэнта”, арт. 36’ прым.4 ч.2 “Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці”, арт.361 прым.1 ч.1 Стварэнне экстрэмісцкана фармавання альбо ўдзел у ім.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png