У Гомелі пасля залевы зноў з’явілася мора Герадота (фота)

by ZB

Вада не паспявае сыходзіць, з-за чаго аўтамабілі патанаюць у лужынах, а грамадскі транспарт часам не можа спыніцца на прыпынку. Да таго ж спыніўся рух тралейбусаў па вул. Барыкіна (больш за дзясятак адзінак транспарту). Пасажыры былі вымушаныя выйсці і крочыць па непагадзі праз вялізарныя і глыбокія лужыны да наступнага прыпынку, каб перасесці на аўтобус.

Варта ўзгадаць, што “адзіны квіток” у Гомелі пакуль толькі абмяркоўваецца, таму тым, каму давялося выйсці з знерухамелага транспарту, давялося нанова аплачваць праезд.

Штодзень
Фота: Інстаграм, Тык-ток, Фэйсбук.

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png