У Гомелі кур’ёзнае здарэнне: са скульптуры Машы і мядзведзя знікла Маша

by ZB

Калісьці побач з мядзведзем была скульптура Машы

Затое ў тэлеграм-канале тэлебачання запусцілі апытанку, ці не ўляцела Маша ў Егіпет, ці не сышла гуляць.

Інфармацыя пра тое, што у скверыку Грамыкі (неафіцыйная назва Піянерскі) з’явіцца скульптурная кампазіцыя з расійскага мультфільма з’явілася ў лістападзе 2020 года.

Кампазіцыю з двума героямі і фальшывай сажалкай ацанілі тады ў 10 тысячаў рублёў, таксама разважалі пра ўсталёўку двух ваўкоў з пакрышкай.

Адзначым таксама, што выніковая скульптура мае ўмоўнае падабенства з героямі мультфільма.

Жыхары Гомеля неаднаразова звярталіся да мясцовых уладаў з заклікамі і патрабаваннямі перастаць размяшчаць у скверы новыя пластыкавыя макеты і скульптуры з нізкай мастацкай вартасцю.

 

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png