У Гомелі ў дэпутаты ідуць адыёзны Уткін і кіраўнік «Гомельшкла»

by ZB

Віталь Уткін служыў у міліцыі, пасля прайшоў шлях ад Гомельскага аблвыканкама, кіраўніка адміністрацыі Чыгуначнага раёну да палаты прадстаўнікоў. Паралельна працяглы час ўзначальваў гомельскую абласную федэрацыю хакея. У апошні час стаў сябрам праўладнай Ліберальна-дэмакратычнай партыі.

Дэпутат Уткін

«Трыбуна» прыгадвае і такі факт: у 2016 годзе кіраўнік Чыгуначнага раёна атрымаў вымову за тое, што забыўся арганізаваць святкаванні 9 траўня ў той жа Касцюкоўцы.

З 2020 года Уткін вядомы шматлікімі скандальнымі абразамі нацыянальных сімвалаў і праціўнікаў Аляксандра Лукашэнкі.

«Чаму выкарыстоўваецца бел-чырвона-белая сімволіка? Мы цудоўна разумеем, што з перыяду Вялікай Айчыннай вайны, і тыя, хто гэта закідвае… Яна беларускім грамадствам не будзе ўспрынята, таму што гэта сімволіка фашысцкіх прыхвасняў. І пад гэтай сімволікай спальвалі і расстрэльвалі беларускі народ», – сказаў Уткін СТВ у 2020 годзе. Ён таксама ўпэўніваў, што адмена Чэмпіянату свету па хакею ў Беларусі – гэта «помста нам, нашчадкам пераможцаў Другой сусветнай вайны, за тое, што нашы дзяды сцяг узнялі над Рэйхстагам».

Уткін плануе балатавацца па 31-й гомельскай юбілейнай акрузе. Спарынг-партнёрам будзе дырэктар школы №13, член праўладнай «Белая Русі» Аксана Ляхавец.

Пётр Максімчыкаў вядомы значна менш. Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў яго на пасаду кіраўніка «Гомельшкло» ў 2019 годзе. Да таго ён быў намеснікам дырэктара. Пасля прызначэння каментаваў дзяржСМІ, што сітуацыя на заводзе стабільная, дастаткова добрая, але скардзіўся на прафіцыт на рынку. У 2023 годзе справаздачыўся, што прадпрыемства працуе з прыбыткам, рэнтабельнасць продажаў – амаль 13 працэнтаў.

Пётр Максімчыкаў

Ён – член праўладнай партыі «Белая Русь», балатуецца ў абласны савет па Крупскай акрузе. Кампанія яму складзе беспартыйны дырэктар Гомельскага дзяржаўнага каледжа кулінарыі Уладзіслаў Шэпелевіч, якога вылучыў працоўны калектыў.

Нагадаем, што гэтая выбарчая кампанія ўпершыню цалкам стэрыльная ад апазіцыі. Перад імі адбылася зачыстка партыйнага і грамадскага поля.

 

Штодзень

 

 

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png