136
Пра падаткі дашкольнікам і навучэнцам малодшых класаў будуць распавядаць старэйшыя школьнікі. Абяцаюць, што гэта будзе адбывацца ў гульнявой форме. На які ўзрост скіраваная дадзеная акцыя, не паведамляецца, бо ў садкі могуць хадзіць і дзеці ў два гады.
Як паведамляецца на сайце Міністэрства па падатках і зборах па Гомельскай вобласці, “акцыя дапаможа дзецям атрымаць падаткову ю і фінансавую пісьменнасць і культуру”. Праўда, мала зразумела, наколькі будуць цікавыя падаткі дзецям, якія яшчэ вераць у святога Мікалая.